Музейная гасцёўня «Вогненымі дарогамі Афганістана»

У рамках праекту «Выклік прыняты! Да барацьбы з агнём гатовыя!» 26 студзеня 2024 г. прайшла чарговая музейная гасцёўня, на якую з ветэранамі Полацкага ГРАНС прыйшлі навучэнцы Полацкага кадэцкага вучылішча. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў палкоўнік унутранай службы С. Мялешкін, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. Сяргей Мікалаевіч расказаў дзецям аб сваім дзяцінстве і юнацтве, якія прайшлі ў Полацку, аб сваёй вучобе ў Гомельскім інстытуце грамадзянскай абароны. На ўсе пытанні кадэт С. Мялешкін даў вычарпальныя адказы. З усёй адказнасцю і разуменнем ён кіруе ўжо не першы год працай аднаго з 6 абласных падраздзяленняў МНС Рэспублікі Беларусь.

У другой частцы музейнай гасцінай сваімі ўспамінамі з юнымі палачанам падзяліліся воіны-інтэрнацыяналісты, якія ў 1980-я гг. праходзілі тэрміновую службу ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан. Ветэраны пажарнай службы ў сваіх выступах былі нешматслоўныя, і праз дзясяткі гадоў у многіх перад вачыма стаяць загінуўшыя аднапалчане, горыч страт і нягод. Па ініцыятыве начальніка Полацкага ГРАНС С. Аваднёва і старшыні ветэранскай арганізацыі А. Пугача полацкія ратавальнікі А. Літвіненка, С. Львоў і А. Папкоў напярэдадні 35-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана атрымалі падзякі Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС і памятныя падарункі.

100