Так трымаць!

19 студзеня 2024 г. у Цэнтры культуры «Полацк» прайшоў урачысты сход, прысвечаны святкаванню Дня выратавальніка. Са словамі падзякі да калег звярнуўся начальнік ГРАНС Аваднёў С. Я. Падчас мерапрыемства шэрагу супрацоўнікаў Полацкага гаррайаддзела МНС былі ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды. Падзяка Установы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» аб'яўлена і загадчыку Краязнаўчага музея І. П. Водневай за ўклад у папярэджанне надзвычайных сітуацый і прапаганду бяспекі жыццядзейнасці. З ліпеня 2023 г. у музеі працуе выстава «Утаймавальнікі вогненнай стыхіі», прысвечаная гісторыі ўзнікнення і развіцця пажарнай службы на Полаччыне, якую актыўна наведваюць не толькі жыхары горада, але і яго госці.

Калектыў Краязнаўчага музея віншуе свайго кіраўніка з заслужанай узнагародай і жадае І. П. Водневай далейшых поспехаў у дасягненні жыццёвых і працоўных мэт!

105