«Хіба ўзрост мае значэнне, калі малады душой чалавек?»

14 студзеня 2024 г. спаўняецца 80 гадоў старшыні Полацкай арганізацыі БГА «Ветэраны фізічнай культуры і спорту» Аляксандру Сцяпанавічу Аўдачонку. У 2019 г. ён аказаў неацэнную дапамогу Краязнаўчаму музею Полацка ў падрыхтоўцы часовай экспазіцыі «Народжаныя перамагаць», а таксама ў рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта «На шляху да спартыўных вяршыняў». Мы віншуем юбіляра, жадаем яму даўгалецця і дабрабыту.

Больш падрабязна аб гэтай яркай і выдатнай асобе Полацка можна прачытаць тут.

125