Удзел І. П. Водневай у IX навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»

23 лістапада 2023 г. адбылася IX навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Адным з удзельнікаў форуму, на якім было прадстаўлена больш за 70 новых даследаванняў у розных напрамках гістарычнай навукі, стала загадчык Краязнаўчага музея Полацка І. П. Воднева.

Арганізатарамі канферэнцыі ўжо другі год запар выступілі сумесна Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна, Віцебскі абласны краязнаўчы музей, а таксама Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праца форума праходзіла па 4 секцыях: «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 года», «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 года і да сучаснасці», «Гістарычнае краязнаўства. Вялікая Айчынная вайна», «Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук». Тэматыка канферэнцыі ахоплівала шырокі спектр пытанняў — ад археалагічных пошукаў да сучаснай гісторыі, ад вывучэння матэрыяльнай культуры да аналізу эканамічных, сацыяльных і культуралагічных працэсаў. Заканчваючы форум яго арганізатары падзякавалі ўсім удзельнікам, выказаўшы надзею на далейшае супрацоўніцтва. Па выніках працы плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі.

155