Пра прэзентацыю кнігі «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти»

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прайшла прэзентацыя кнігі «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти».

У выданні прадстаўлены новыя і раней не вядомыя шырокай грамадскасці звесткі пра лагеры смерці на тэрыторыі БССР у перыяд нацысцкай акупацыі. У кнігу ўключаны матэрыялы крымінальнай справы аб генацыдзе насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама звесткі з даследаванняў айчынных і замежных вучоных, прыведзены канкрэтныя доказы, успаміны сведак, архіўныя дакументы пра факты масавага знішчэння насельніцтва БССР, у тым ліку дакументы і фатаграфіі з архіваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Кніга «Геноцид белорусского народа. Лагеря смерти» выдадзена пад агульнай рэдакцыяй Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь, доктара юрыдычных навук Шведа А.І. Аб праведзенай пракуратурай рабоце падчас мерапрыемства расказаў памочнік пракурора пракуратуры Полацкага раёна Белавусаў М.А.

На прэзентацыі кнігі быў прадстаўлены фільм, які стаў вынікам сумеснай працы супрацоўнікаў пракуратуры Полацкага раёна і Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. З заключным словам выступіў адзін са стваральнікаў фільма, аўтар кніг пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Полаччыне, загадчык Музея баявой славы Капыл С.П.

380