Выстава «„Шкляная вясёлка“: вырабы са шкла XI—XVIII стст. з тэрыторыі Полацка (з археалагічнага збору НПГКМЗ)»

18 мая 2023 года ў зале Музея гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора пачала работу выстава «„Шкляная вясёлка“: вырабы са шкла XI—XVIII стст. з тэрыторыі Полацка (з археалагічнага збору НПГКМЗ)».

На выставе прадстаўлены шкляныя пацеркі, пярсцёнкі, візантыйскія і старажытнарускія бранзалеты ХІ—ХІІІ стагоддзяў, фрагменты шкляных сасудаў ХІ—ХІІІ стагоддзяў з Бліжняга Усходу, тарны і сталовы посуд XVI—XVIII стагоддзяў, аконнае шкло, адыходы шкляной вытворчасці XVIII стагоддзя.

381