З гісторыі Сафійскага сабора. 1953 г.

У пасляваенны перыяд паралельна з разглядам пытання аб характары выкарыстання Сафійскага сабора рабіліся крокі па рамонце будынка. На працягу 1948-1950 гг. быў перакрыты дах сабора, адрамантавана алтарная частка будынка. Да восені 1950 г. зроблены рамонт паўднёва-ўсходняй вежы. На чарзе была праца па рамонце фасадаў.

Вонкавы рамонт Сафійскага сабора рабіўся ў 1952-1953 гг. Да канца 1953 г. рамонтныя работы былі завершаны. На гэтыя мэты выдаткавалі 246 тыс. 500 руб. 75 кап. Камісія па прыёме рамонтных работ 14 лістапада 1953 г. прыняла іх з ацэнкай «добра».

18 мая 1953 г., 70 гадоў таму назад, Савет Міністраў БССР прымае пастанову «Аб зацвярджэнні спісу помнікаў архітэктуры БССР, якія падлягаюць дзяржаўнай ахове». У спіс быў уключаны і помнік архітэктуры XI-XVIII стст. Сафійскі сабор у г. Полацку.

426