Па слядах мужнасці і ваеннай славы

У Краязнаўчым музеі Полацка ў лютым 2023 г. у рамках праграмы «Мой старажытны горад» (ч. II) прайшла серыя заняткаў для вучняў 4-х класаў школ горада па тэме «У абарону сваёй зямлі». Іх наведалі навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 18 ім. Еўфрасінні Полацкай г. Полацка» і УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2». Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з паняццем «вайна», падзеямі на полацкіх землях у перыяд барацьбы з крыжакамі, уладкаваннем абарончых збудаванняў, рознымі відамі зброі і даспехаў X-XIII стст., у тым ліку прадстаўленымі ў экспазіцыі музея. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі экспанаты, звязаныя з барацьбой жыхароў Полаччыны з напалеонаўскімі войскамі ў 1812 г., а таксама з падзеямі Першай сусветнай вайны. Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы з навуковым супрацоўнікам і ахвотна дэманстравалі яму ўжо наяўныя веды па дадзенай тэме. У канцы занятку школьнікі змаглі замацаваць свае веды займальнай інтэлектуальнай гульнёй.

447