Натхняючыся гісторыяй

16 лютага 2023 г. у Полацку прайшло пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў, якія выкладаюць вучэбны прадмет «Мастацтва». Кіраўніком аб'яднання В.М. Медзель было арганізавана наведванне педагогамі Краязнаўчага музея горада. Навуковыя супрацоўнікі правялі для іх экскурсію, акцэнт у якой быў зроблены на асобныя віды мастацтва, якія атрымалі развіццё ў Полацку яшчэ ў старажытнасці. З некаторымі, найбольш цікавымі экспанатамі музея, члены вучэбна-метадычнага аб'яднання азнаёміліся ў ходзе вырашэння квэставых задач.

Наведванне музея выклікала ў педагогаў выключна станоўчыя эмоцыі і стала своеасаблівай рэкламай тых форм работы, якія сёння прапануюць наведвальнікам рознага ўзросту яго супрацоўнікі.

468