Бясплатны дзень для навучэнцаў

Кожную апошнюю сераду месяца ўсталёўваецца адзіны бясплатны дзень наведвання экспазіцый НПГКМЗ для арганізаваных груп навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Такая магчымасць створана ў рамках рэалізацыі пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Бясплатна наведаць музеі НПГКМЗ арганізаваныя групы навучэнцаў могуць па папярэднім запісе. Прадугледжана таксама бясплатнае экскурсійнае суправаджэнне па пастаянных і часовых экспазіцыях (акрамя камерцыйных часовых экспазіцый). Экскурсійнае суправаджэнне таксама будзе ажыццяўляцца па папярэднім запісе.

ВАЖНА:
Папярэдні запіс завяршаецца ў нядзелю, якая папярэднічае апошняй серадзе кожнага месяца.
Колькасць груп для кожнага музея абмежавана.

592