Гайды ў гасцях у музея

Верасень месяц – гэта адзін з найбольш актыўных месяцаў супрацоўніцтва Краязнаўчага музея і навучальных устаноў Полацка і Наваполацка. Аднак у 2022 г. гэтая геаграфія была пашырана: з экспазіцыяй музея знаёміліся навучэнцы гімназій Лепеля і Мінска, школ Віцебска і Гарадка. А нядаўна наведвальнікамі музея сталі члены Брэсцкага аддзялення ДГА «Асацыяцыя беларускіх гайдаў». Гайдынг – гэта жаночая галіна скаўцкага руху, які аб'ядноўвае дзяўчынак і дзяўчат па ўсім свеце. Мэтай гэтай арганізацыі з'яўляецца садзейнічанне іх духоўнаму, інтэлектуальнаму, фізічнаму развіццю, удасканаленню характару, а таксама сацыяльнай адаптацыі ў свеце. Таму нядзіўна, што падчас наведвання Краязнаўчага музея юныя брастаўчанкі не толькі азнаёміліся з гісторыяй Полацка – калыскай беларускай дзяржаўнасці, але і замацавалі атрыманыя веды рашэннем квэставых задач.

Краязнаўчы музей Полацка чакае новых юных наведвальнікаў!

585