Зорка шашачнага спорту

Найстаражытнымі настольнымі інтэлектуальнымі гульнямі з'яўляюцца шахматы і шашкі. Карыстаюцца яны папулярнасцю не толькі ў прафесіяналаў, але і аматараў гэтага віду спорту. І калі аб шахматных перамогах на турнірах гавораць часта, то аб шашачных – значна радзей. А між тым у гэтым відзе спорту ў Беларусі шмат дасягненняў. У шэрагу знакамітых шашыстаў – імя палачаніна Аркадзя Міронавіча Плакхіна, гросмайстра СССР (1974), міжнароднага гросмайстра (1994), чатырохразовага чэмпіёна СССР (1960, 1963, 1972, 1974), чэмпіёна свету (1994, 1995), шаснаццаціразовага чэмпіёна Беларусі. А.М. Плакхін і сёння ў спартыўным страі: рыхтуе да міжнародных спаборніцтваў юных шашыстаў краіны.

23 верасня ў 15.00 у Краязнаўчым музеі Полацка адбудзецца сустрэча з А.М. Плакхіным «Пераход на восьмую гарызанталь». На пляцоўцы выстаўкі «Народжаныя перамагаць» заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь правядзе з прысутнымі сеанс адначасовай гульні ў шашкі.

Папярэдні запіс абавязковы. Тэл. +375 (214) 46-27-15.

563