1 верасня — Дзень ведаў

Пачаўся новы навучальны год. Першы ўрок у Рэспубліцы Беларусь традыцыйна адпавядае пэўнай тэматыцы. Паколькі 2022 год аб'яўлены ў нашай краіне Годам гістарычнай памяці і праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны, то і тэма першага ўрока – «У гістарычнай памяці сіла і адзінства беларускага народа» – была выбрана не выпадкова. Краязнаўчы музей Полацка даўно і плённа супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі горада. Адной з іх з'яўляецца УА «Сярэдняя школа №18 імя Еўфрасінні Полацкай», таму 1-ы ўрок для навучэнцаў 6-х класаў прайшоў у музеі. У ходзе музейна-педагагічных заняткаў ішла размова аб Полацку як калысцы беларускай дзяржаўнасці, а таксама аб Ганаровых грамадзянах горада, якія ўнеслі свой важкі ўклад у яго развіццё. Атрыманыя веды навучэнцы маглі замацаваць у ходзе інтэрактыўных гульняў.

Краязнаўчы музей чакае новых юных наведвальнікаў!

571