Удзел у Міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейная педагогіка ў адукацыйнай прасторы Севастопаля і Расіі: мэты, методыкі, стратэгіі»

21 чэрвеня 2022 г. загадчык Краязнаўчага музея Ірына Воднева па запрашэнні арганізатараў навуковага форуму прыняла ўдзел у Міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі «Музейная педагогіка ў адукацыйнай прасторы Севастопаля і Расіі: мэты, методыкі, стратэгіі». Мерапрыемства праходзіла ў анлайн-і афлайн-рэжымах і сабрала больш за 100 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Удзел супрацоўніка НПГКМЗ, адзінага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь, надаў канферэнцыі міжнародны фармат. Педагогі і работнікі музеяў у сваіх выступленнях узнімалі надзённыя пытанні, звяртаючы ўвагу на ўзрослую неабходнасць адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення праз музейны прадмет. Калегі дзяліліся вопытам шматгадовых практык, расказваючы пра найбольш паспяховыя праекты і формы работы з моладдзю. У рэзалюцыі, прынятай па выніках канферэнцыі, былі выказаны канкрэтныя прапановы, а таксама звернута ўвага на неабходнасць матэрыяльнай падтрымкі ўстаноў адукацыі і культуры ў пытаннях захавання гістарычнай памяці праз музейную прастору.

569