Канікулы — музейны сезон!

Краязнаўчы музей Полацка працягвае супрацоўніцтва з установамі адукацыі, у якіх працуюць летнія аздараўленчыя лагеры. Юныя наведвальнікі музея знаёмяцца і з яго пастаяннай экспазіцыяй, і з выставай «Народжаныя перамагаць», прысвечанай 100-годдзю развіцця спорту ў Полацку. Акрамя экскурсій, папулярнасцю ў малодшых школьнікаў карыстаюцца музейна-педагагічныя заняткі «У госці да алімпійскага медзведзяняці». Выслухаўшы кароткае апавяданне навуковага супрацоўніка пра першыя Алімпійскія гульні і дасягненні полацкіх спартсменаў, хлапчукі і дзяўчынкі з цікавасцю разглядаюць спартыўны інвентар, узнагароды полацкіх спартсменаў, а таксама калекцыю значкоў, прысвечаных Алімпіядзе-80. У канцы занятку праводзіцца інтэлектуальная гульня.

Краязнаўчы музей чакае новых сустрэч з юнымі палачанамі!

592