«Залатая зорка Зінаіды Тусналобавай. Да 100-годдзя з дня нараджэння» — новае выданне серыі «Спадчына Полацкай зямлі»

21-ы выпуск навукова-папулярнага выдання «Спадчына Полацкай зямлі» прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза ваеннага медыка Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка (23 лістапада 1920 — 20 траўня 1980). За восем месяцаў знаходжання на фронце Вялікай Айчыннай вайны старшына медыцынскай службы З. М. Тусналобава вынесла з поля бою 123 параненых. 2 лютага 1943 года ў баі за станцыю Гаршэчнае Курскай вобласці яна была цяжка параненая, атрымала моцныя абмаражэнні, з прычыны чаго была пазбаўлена рук і ног. Але маючы цяжкія хваробы і абмежаваныя магчымасці здароўя, Зінаіда Міхайлаўна не зламалася пад ударамі лёсу, знайшла ў сабе сілы жыць, дасягнуўшы поспеху ў грамадскай дзейнасці. Усё яе жыццё — прыклад мужнасці, нязломнай волі, гераізму і самаахвярнага служэння Радзіме.

Золотая звезда Зинаиды Туснолобовой : к 100-летию со дня рождения / И. В. Сыревич, В. И. Марченко. — Полоцк : Полоцкое книжное издательство, 2020. — 71 с. : ил. — (Наследие Полоцкой земли ; вып. 21)

Кнігу можна набыць у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку.

89