Гісторыю пішуць людзі

27 лістапада свой дзень нараджэння адзначае ААТ «Полацк-Шкловалакно». Гісторыя гэтага прадпрыемства пачалася ў далёкія 1950-я гг., калі ў Маскве было прынята рашэнне аб будаўніцтве ў Полацку найбуйнейшага на тэрыторыі Савецкага Саюза завода хімічнай прамысловасці. Усе выдатна разумелі, што будавалі не проста памяшканні, будавалі вялікія надзеі. За больш чым 60 гадоў з калектыву ў пару соцень чалавек і дзясятка станкоў завод вырас у адно з самых вядомых у Еўропе вытворчасцей шкловалакна і прадукцыі на яго аснове. Знаёмячыся са старымі архіўнымі дакументамі, перагортваючы пажоўклыя старонкі газет, мы бачым, як за годам год прадпрыемства нарошчвала магутнасці, павялічвала аб'ёмы вытворчасці, пастаянна асвойваючы новыя тэхналогіі. Ужо ў 1960-я гг. завод шкловалакна, ці проста ЗШВ, быў у ліку лепшых вытворчасцей у СССР, дзясяткі разоў ён станавіўся пераможцам рэспубліканскіх і ўсесаюзных спаборніцтваў, а імёны асобных завадчан ведала ўся краіна. Сярод тых, хто стаў гонарам прадпрыемства, трое былі ўдастоены высокага звання «Ганаровы грамадзянін горада Полацка». Гэта дырэктары Лідзія Іванаўна Грыгор'ева і Якаў Аляксандравіч Барысаў, а таксама круцільшчыца Вольга Пятроўна Кундалевіч.
Сёння шмат цікавага аб іх працоўнай дзейнасці можна даведацца ў Краязнаўчым музеі на стацыянарнай выставе «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка», а таксама паглядзеўшы фільмы-партрэты, перайшоўшы па спасылцы: http://local.polotsk.museum.by/node/48836

192