Віртуальная выстаўка «Полацкі фотаальбом. 1950-я гг. (з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)»

На выстаўцы «Полацкі фотаальбом. 1941—1947 гг. (з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)», якая працавала летам 2019 г. і была прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі, дэманстраваўся шэраг арыгінальных фатаграфій Полацка перыяду акупацыі 1941—1944 гг., а таксама здымкі 1944—1947 гг., якія былі зроблены пасля вызвалення нашага шматпакутнага горада ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.
Працягваючы гартаць старонкі гісторыі, мы прадстаўляем вашай увазе выстаўку «Полацкі фотаальбом. 1950-я гады». Фатаграфіі з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка раскажуць пра пераўтварэнні старажытнага і разам з тым маладога горада і жыцці яго жыхароў. У адрозненне ад папярэдняй, новая выстаўка «Полацкі фотаальбом. 1950-я гады» размешчана ў віртуальнай прасторы.
Спадзяёмся, што час, праведзены за праглядам фотаздымкаў, дазволіць перанесціся ў атмасферу Полацка сярэдзіны мінулага стагоддзя, прынясе прыемныя эмоцыі і ўражанні.

201