Парадак работы наведвальнікаў з прадметамі з музейнага збору

Доступ да музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з артыкулам 182 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры ад 20 ліпеня 2016 г. № 413-З:

1. Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі, выконваецца на падставе пісьмовай заявы, у якой указваецца дакладная і аргументаваная мэта работы, і пісьмовага дазволу дырэктара Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

2. У мэтах забеспячэння захаванасці музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў і выключэння магчымага негатыўнага ўздзеяння на іх, доступ да работы з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі, якія захоўваюцца ў музеі, можа быць абмежаваны, калі:
2.1. музейны прадмет і навукова-дапаможны матэрыял маюць нездавальняючы стан захаванасці;
2.2. адкрыты доступ да музейнага прадмета і навукова-дапаможнага матэрыялу пагражае іх захаванасці;
2.3. музейны прадмет і навукова-дапаможны матэрыял знаходзяцца ў працэсе кансервацыі або рэстаўрацыі;
2.4. музейны прадмет і навукова-дапаможны матэрыял знаходзяцца ў працэсе тэхнічнага афармлення, навуковых даследаванняў музейных работнікаў;
2.5. музейны прадмет з’яўляецца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае);
2.6. музейны прадмет з’яўляецца асабліва каштоўным музейным прадметам.

3. Пры наяўнасці страхавых копій музейных прадметаў, якія з’яўляюцца аўтэнтычнай формай пісьменнасці або выяўленчага мастацтва (дакументы, рукапісы, старадрукаваныя выданні, фотадакументы, графіка і іншае), для работы наведвальнікам музеяў прадастаўляюцца страхавыя копіі такіх музейных прадметаў.

4. Музей арганізуе работу наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі ў асобных або службовых памяшканнях і ў прысутнасці музейнага работніка. Работа наведвальнікаў музеяў з музейнымі прадметамі і навукова-дапаможнымі матэрыяламі ў фондасховішчах музеяў не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, калі музейныя прадметы, навукова-дапаможныя і сыравінныя матэрыялы маюць вялікія памеры.

5. Наведвальнікі музеяў, якія дапусцілі пашкоджанне, страту або знішчэнне музейных прадметаў і навукова-дапаможных матэрыялаў, нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.