“Традыцыйная песенная культура Беларусі”

Традыцыйная культура адыгрывае важную ролю ў грамадстве, у фарміраванні яго нацыянальнай самасвядомасці, у выхаванні маладога пакалення. Адным з самых глыбокіх і эстэтычна прывабных складнікаў беларускай культуры з’яўляецца песенная традыцыя, якая захавалася да сённяшняга дня і, без сумнення, захаваецца і надалей. Сёння маладыя фальклорныя калектывы звяртаюцца да традыцыі продкаў, да лепшых здабыткаў мінулага. Дзякуючы ім песенная традыцыя адраджаецца і перадаецца, нібы па жывым ланцужку, ад пакалення да пакалення.

Пад час правядзення этнаграфічнага лагера «Этнолетник» у Полацку, адбыліся сустрэчы з фальклорнымі калектывамі Полатчыны, працягнулі ланцужок традыцый. Мерапрыемства прайшло пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі № ENI-LLB-1-216 «Изучение и сохранение традиционных ремесленных навыков жителей долины Двины/Даугавы и передача их будущему поколению».
Змест роліка з'яўляецца выключнай адказнасцю Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.