Запрашаем у свет кнігі!

На працягу верасня Музей беларускага кнігадрукавання сустракаў у сваіх сценах выхаванцаў полацкіх дзіцячых садоў.

Разам з музейным супрацоўнікам дзеці адправіліся ў займальную вандроўку ў свет кнігі: хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся з чаго яна складаецца, як ствараюць паперу і як выраблялі яе ў старажытнасці, удзялілі ўвагу вокладкам старадаўніх фаліянтаў, наведалі рукапісную майстэрню і друкарню часоў Францыска Скарыны, не пакінулі без увагі і месца збірання і захоўвання цэлых калекцый кніг – Музей-бібліятэку Сімяона Полацкага, дзе дзяцей чакала выстава лепшых дзіцячых выданняў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі прайшлі розныя іспыты, удзельнічалі ў гульнях, даведаліся шмат новага і цікавага, а галоўнае, прыйшлі да высновы, што кніга – гэты цэлы цудоўны свет, а яшчэ гэта лепшы сябра, з якім можна весела правесці цэлы дзень.