Творчая сустрэча з Алесем Замкоўскім

Свой Дзень народзінаў (а сёлета нам спаўняецца ўжо 29 гадоў!) Музей беларускага кнігадрукавання традыцыйна святкуе сярод сяброў: 7 верасня ў 14:30 да нас завітае таленавіты малады пісьменнік, а па сумяшчальніцтве наш зямляк, Алесь Замкоўскі. Наш сябра прыйдзе з падарункам: прадставіць публіцы свой зборнік «Наступны прыпынак». Вершы, што змешчаны ў ім, паэт пісаў на працягу апошніх 15 гадоў. Як напісана ў анатацыі да кнігі: «Дэбютны зборнік вершаў Алеся Замкоўскага – гэта лірычны відарыс узьнёслых вандровак неспакойнай душы аўтара ў сьвеце пачуцьцяў, роздумаў, трызьненьняў і мар. Сонца, неба, зоры, вада, вясна, восень, зіма, дзень і ноч, анёлы, каханая – яго галоўныя спадарожнікі на абраным паэтычным шляху».

Уваход вольны! Шчыра запрашаем!