500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў музеях Полацка


2-3 верасня 2017 г. ў Полацку – Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Музеі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка запрашаюць прыняць удзел у святочных мерапрыемствах, якія пройдуць на музейных пляцоўках





2 верасня

12.00–14.00
Музей беларускага кнігадрукавання
(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Міжнародны круглы стол беларускіх і замежных літаратараў, прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання «Дыпламатыя слова: Францыск Скарына ў сусветнай гуманітарнай прасторы».

12.00–13.00
Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
(Домік Пятра I, вул. Ніжне-Пакроўская, 33)

Прэзентацыя выставы аднаго дня «Полацк на памятных манетах Рэспублікі Беларусь» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).

14.00–14.30
Музей беларускага кнігадрукавання
(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Прэзентацыя кнігі Францыска Скарыны «Малая падарожная кніжка» з кнігазбору «Белгазпромбанка».

14.30–15.00
Музей беларускага кнігадрукавання
(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Адкрыццё выставы «Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі).

14.30–15.30
Мастацкая галерэя
(вул. Стралецкая, 4A-4)

Адкрыццё выставы «Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Закрыццё Мастацкага пленэра «Пад знакам Скарыны».

16.00–17.30
Музей беларускага кнігадрукавання
(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

«Музычная старонка»: выступленне камернага аркестра «Еўропа-Цэнтр».

17.00–18.00
Канцэртная зала Сафійскага сабора
(вул. Замкавая, 1)

«Музычныя скарбы Беларусі» - канцэрт еўрапейскай музыкі XVI-XVIII стст. у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле».

18.00–18.30
Ля Сафійскага сабора
(вул. Замкавая, 1)

Урачыстае адкрыццё памятнага знака «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці».

18.30–19.00
Сафійскі сабор
(вул. Замкавая, 1)

Урачыстае адкрыццё Культурна-мастацкага праекта «Тры Сафіі: Сафія Кіеўская, Сафія Наўгародская, Сафія Полацкая».




3 верасня


12.00–13.00
Стацыянарная выстава «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
(Домік Пятра I, вул. Ніжне-Пакроўская, 33)

Прэзентацыя серыі памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь «Шлях Скарыны» (са збору Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь).

15.00–16.00
Канцэртная зала Сафійскага сабора
(вул. Замкавая, 1)

Прэм’ера сюіты Ганны Кароткінай «Францыск Скарына» у выкананні Ксеніі Пагарэлай.

10.00–17.00
Музей беларускага кнігадрукавання
(вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Выставы:
«Малая падарожная кніжка» Францыска Скарыны (з кнігазбору «Белгазпромбанка»);
«Люду посполитому к доброму научению» (Псалтыры з музейных і кніжных збораў Беларусі).







®
Система Orphus