Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 20 мая да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Музеі запаведніка традыцыйна адкрываюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 17.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выстаўкі і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.
Краязнаўчы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 11 |
Выстаўка "Хутка ў нумар", прысвечаная 100-гадоваму юбілею полацкай газеты | 10.00-23.00 |
Краязнаўчы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 11 |
Інтэрактыўная пляцоўка “Жывая газета” |
18.00; 19.00; 20.00 |
Стацыянарная выстаўка “Прагулка па Ніжне-Пакроўскай” ул. Ніжне-Покроўская, 33 |
Выстаўка аднаго дня “Ах, гэты жаночы капялюшык!..” | 10.00-23.00 |
Стацыянарная выстаўка “Прагулка па Ніжне-Пакроўскай” ул. Ніжне-Покроўская, 33 |
Майстар-клас “Элегантны Арт-нуво” па стварэнні жаночай прычоскі пачатку XX ст. |
18.00; 19.00 |
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я вул. Войкава, 1 |
Выстаўка "зДрэва.by" (утылітарны посуд, мэбля, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва) | 10.00-23.00 |
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я вул. Войкава, 1 |
Майстар-клас па роспісу торбачак | 17.00 |
Дзіцячы музей вул. Ніжне-Пакроўская, 46 |
Адкрыццё выстаўкі "Матчын абярэг"(з прыватнай калекцыі лялек ручной работы З.М. Лёцінай). Майстар-клас па вырабу лялек-абярэгаў |
16.00; 18.00 |
Прыродна-экалагічны музей вул. Ф. Скарыны, 21 |
Работа кантактнага заапарка "Цудоўнае побач” (жывёлы з экалагічнага цэнтра і коннага клуба «У Кузі на ранча») | 12.00-14.00 |
Прыродна-экалагічны музей вул. Ф. Скарыны, 21 |
Адкрыццё фотавыстаўкі В. Кашчэева "Пад покрывам вады" | 14.00 |
Прыродна-экалагічны музей вул. Ф. Скарыны, 21 |
Паважаныя жыхары і госці горада, канцэрт рок-групы «Індра» адмяняецца ў сувязі з хваробай салісткі. | |
Мастацкая галерэя вул. Стралецкая, 4А-4 |
Выстаўка Зоі Літвінавай “Высокі бераг” (жывапіс, графіка, габелен) Выстаўка “Ілюстрацыі да твораў А.С. Пушкіна” з фондаў Дзяржаўнага мемарыяльнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага музея-запаведніка А.С. Пушкіна “Міхайлаўскае” Выстаўка акварэлі Івана Іванова і Аляксея Балтрушэвіча (Полацк) |
10.00-23.00 |
Мастацкая галерэя вул. Стралецкая, 4А-4 |
«Сустрэчы ля раяля» Канцэрт настаўнікаў і навучэнцаў Наваполацкага музычнага каледжа |
19:00 |
Мастацкая галерэя вул. Стралецкая, 4А-4 |
Перфоманс “Дабрабыт” (прадстаўляе Канстанцін Мужаў) | 20.00 |
Сафійскі сабор вул. Замкавая, 1 |
Канцэрт “Арганныя шэдэўры. Ад класікі да джазу” ў выкананні салісткі канцэртнай залы Сафійскага сабора Ксеніі Пагарэлай Кошт: 6 р. |
22.00 |
Гасцей музейнай ночы будуць чакаць таксама музейнае кафэ і сувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)
17.00 да 23.00 — уваход у музеі
дзецям — бясплатна
дарослым – па льготнаму квітку
* у праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы
Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт традыцыйна выступае партнёрам Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. 20 мая Вас чакаюць на начных экскурсіях “У пошуках скарбаў Полацкага калегіума”!
Пачатак экскурсій у 20.00, 21.00, 22.00, 23.00
Папярэдні продаж білетаў у касах Сафійскага сабора, Прыродна-экалагічнага музея, Музея беларускага кнігадрукавання
Кошт – 6 руб.
Колькасць квіткоў абмежавана. Спяшайцеся!