Выстаўка "Сярод ільдоў Шостага кантынента" заканчвае сваю працу

Апошні тыдзень працуе ў Краязнаўчым музеі выстаўка, прысвечаная палачанам, якім пакарыўся самы халодны мацярык Зямлі - Антарктыда. У складзе савецкіх антарктычных экспедыцый яны пабывалі на самым паўднёвым кантыненце і прывезлі з сабой не толькі ўспаміны, але і шмат розных рэчаў. Ужо пабачылі ўнікальныя экспанаты выстаўкі вучні полацкіх школ № 16, 18, гімназіі № 1 і навучэнцы каледжа ВДУ імя П.М. Машэрава і аграрна-эканамічнага каледжа, якія не проста наведалі выстаўку, а яшчэ і сустрэліся з сапраўдным палярнікам. У.А. Шумейка - адзін з ініцыятараў стварэння гэтай экспазіцыі - з задавальненнем падзяліўся з юнымі наведвальнікамі цікавымі фактамі са свайго жыцця на антарктычнай станцыі. Ідэю выстаўкі ацанілі і госці з розных гарадоў Беларусі, а таксама з Украіны і Расіі. У тых, хто не паспеў наведаць музей, яшчэ ёсць час прыйсці, і можна з сябрамі ці блізкімі. Вас чакае запамінальная сустрэча з экзатычным светам Антарктыкі!

503