Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я і фальклорны гурт “Варган”
запрашаюць усіх жадаючых на тэматычную анімацыю.
"Гуканне вясны"
“Гуканне вясны” - старажытнае свята, звязанае з абуджэннем прыроды. Ад вясны ў значнай ступені залежыў дабрабыт чалавека, таму яе сустрэча адзначалася вельмі ўрачыста. З сустрэчай вясны звязана мноства магічна-рытуальных дзеянняў, якія суправаджаліся адпаведнымі песнямі, заклікамі, гульнёвымі момантамі.Спевы, танцы, гульні, забавы дапамогуць заклікаць у наш паўночны куток доўгачаканую цёплую вясну!
Тэматычную анімацыю "Гуканне вясны" можна заказаць па папярэдняй дамоўленасці
з 23.03.2014 па 30.03.2014 года
Тэлефоны для заказа анімацыі:
Экскурсійны аддзел Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка
8 0214 42 53 40
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
8 0214 42 31 40
Кошт тэматычнай анімацыі: 1 200 000 руб.