Навукова-даследчая і асветніцкая ўстанова культуры Нацыянальны Полацкi гісторыка-культурны музей-запаведнік уяўляе сабой унікальную гістарычную тэрыторыю, помнікі якой ахоўваюцца, вывучаюцца, рэстаўруюцца і прыстасоўваюцца пад музейныя экспазіцыі. Экспазіцыі некаторых музеяў размешчаны ў помніках архітэктуры: Сафійскім саборы (XI — XVIII стст.), корпусе былога езуіцкага калегіума (XVIII стст.), Лютэранскай кірсе (1888 г.), Брацкай школе (канец XVIII стст.), жылых дамах па вуліцы Войкава, 1 і вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 46 (XIX — пачатак XX стст.), доміку Пятра I (1692 г.), воданапорнай вежы (1956 г.). Усяго ж у складзе НПГКМЗ налічваецца адзінаццаць Полацкіх музеяў.

Крыніцамі фінансавання музея-запаведніка могуць служыць:
- ліміт бюджэтнага фінансавання са сродкаў абласнога бюджэту;
- добраахвотнае ахвяраванне прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, прыватных асоб;
- паступленні за выкананыя работы або паслугі, праведзеныя мерапрыемствы па дамовах з дзяржаўнымі, камерцыйнымі і грамадскімі арганізацыямі, прадпрыемствамі, установамі.
У якасці дарадчага, навукова-кансультатыўнага і экспертнага органаў па загаду дырэктара ствараюцца: Навукова-метадычная рада, Фондава-закупачная камісія, Навукова-рэстаўрацыйная рада і Атэстацыйная камісія.

Асноўныя мэты музея-запаведніка:
- забеспячэнне агульнадаступнасці музейных прадметаў і музейных калекцый, выкарыстання іх для інтэлектуальнага і культурнага развіцця грамадства, у тым ліку для распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзі, гісторыі і культуры;
- служэнне духоўнаму развіццю грамадства;
- удзел у павышэнні культурнай адукацыі насельніцтва;
- збор, захоўванне, вывучэнне, экспанаванне і папулярызацыя рухомых і нерухомых помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны.
Задачамі музея-запаведніка з'яўляюцца:
- выяўленне прадметаў музейнага значэння;
- камплектаванне музейных фондаў;
- выяўленне і вывучэнне матэрыялаў, якія захоўваюцца ў архівах, бібліятэках і фондавых калекцыях іншых арганізацый аналагічнага профілю;
- правядзенне экспертызы прадметаў, якія ўяўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць;
- улік і захоўванне музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
- кансервацыя і рэстаўрацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў;
- вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, у тым ліку шляхам правядзення на іх аснове навуковых даследаванняў архіўных, бібліятэчных і іншых крыніц, публічнага паказу музейных прадметаў, навукова-дапаможных і сыравінных матэрыялаў, а таксама публікацыі адпаведных матэрыялаў;
- ажыццяўленне дзейнасці, звязанай з каштоўнымі матэрыяламі і каштоўнымі камянямі, якая заключаецца ў захоўванні каштоўных металаў і каштоўных камянёў;
- ажыццяўленне дзейнасці, звязанай са службовай і грамадзянскай зброяй і боепрыпасамі да яе, калекцыяніраваннем і экспанаваннем зброі і боепрыпасаў;
- праектаванне і стварэнне музейных экспазіцый і выстаў;
- вывучэнне, выкарыстанне і папулярызацыя нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў;
- правядзенне навукова-практычных семінараў і канферэнцый, іншых мерапрыемстваў;
- культурна-асветная работа і культурна-адукацыйная дзейнасць, звязаная з музейнымі прадметамі, навукова-дапаможнымі і сыравіннымі матэрыяламі, а таксама нематэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі;
- экскурсійнае абслугоўванне наведвальнікаў музеяў.
Прадметам дзейнасці музея-запаведніка ў адпаведнасці з Агульнадзяржаўным класіфікатарам Рэспублікі Беларусь «Віды эканамічнай дзейнасці», зацверджаным пастановай дзяржаўнага Камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 снежня 2011 года № 85, з'яўляюцца наступныя віды эканамічнай дзейнасці:
(91020) дзейнасць музеяў;
(91011) дзейнасць бібліятэк;
(90030) рэстаўрацыя мастацкіх твораў і музейных прадметаў;
(91030) дзейнасць гістарычных мясцін і будынкаў і аналагічных турыстычных славутасцяў;
(41200) работы па рэстаўрацыі будынкаў, у тым ліку на аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны;
(90040) дзейнасць аб'ектаў культурнай інфраструктуры;
(90020) дзейнасць, якая спрыяе правядзенню культурна-відовішчных мерапрыемстваў;
(91012) дзейнасць архіваў;
(58199) іншыя віды выдавецкай дзейнасці, не ўключаныя ў другія групіроўкі;
(79902) экскурсійнае абслугоўванне;
(79909) іншая дзейнасць, спадарожная турыстычнай;
(58110) выданне кніг;
(72200) навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук;
(18129) друкаванне іншай паліграфічнай прадукцыі, не ўключанай ў другія групіроўкі;
(59200) дзейнасць у сферы гуказапісу і выдання музычных твораў;
(47190) іншы рознічны гандаль у неспецыялізаваных крамах;
(47890) рознічны гандаль іншымі таварамі ў палатках, кіёсках і на рынках;
(18140) брашуровачна-пераплётная, аздабленчая дзейнасць і спадарожныя паслугі;
(58130) выданне газет;
(58140) выданне часопісаў;
(49410) дзейнасць грузавога аўтамабільнага транспарту;
(63110) апрацоўка дадзеных, прадастаўленне паслуг па размяшчэнні інфармацыі і звязаная з гэтым дзейнасць;
(73110) дзейнасць па стварэнні рэкламы;
(59140) дзейнасць па паказу кінафільмаў;
(84210) міжнародная дзейнасць;
(55102) прадастаўленне паслуг гасцініцамі і аналагічнымі месцамі для пражывання без рэстаранаў;
(79120) тураператарская дзейнасць.

Зоны аховы музея-запаведніка:
Усе аб'екты музея-запаведніка размешчаны на тэрыторыі Гістарычнага цэнтра г. Полацка. Музей-запаведнік мае ахоўную зону, межы якой супадаюць з межамі ахоўнай зоны Гістарычнага цэнтра г. Полацка, распрацаванымі ў складзе Дэталёвага плана цэнтральнай частцы горада з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны. Горадабудаўнічая дзейнасць на тэрыторыі ахоўнай зоны музея-запаведніка рэгулюецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. Пры ажыццяўленні ахоўнай дзейнасці музей-запаведнiк кіруецца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.