Новости

Органные шедевры в Софийском соборе

Каждое воскресенье в 15 часов в концертном зале Софийского собора для полочан и гостей города проходят концерты органной музыки. В исполнении солистки концертного зала Софийского собора, лауреата международного конкурса Ксении Погорелой звучат лучшие образцы органной музыки от XVI века до наших дней.


Прывітанне, музей!

Пачаўся навучальны год, і зноў гасцінна распахнулі свае дзверы полацкія музеі. На першым занятку па тэме «Прывітанне, музей!» навучэнцы полацкіх школ завіталі ў Краязнаўчы музей. Менавіта з яго, як з самага старога полацкага музея, распачынаецца праграма знаёмства з музеямі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка для вучняў полацкіх школ. Новыя словы, цікавыя факты і незвычайныя прадметы выклікалі ў маленькіх наведвальнікаў масу эмоцый. Дзеці расказвалі навуковым супрацоўнікам падчас занятку пра свае асабістыя калекцыі, што і калі яны пачалі збіраць.


К юбилею Отечественной войны 1812 г.

В следующем году будет отмечаться 200-летний юбилей Отечественной войны 1812 года. Наш город имеет непосредственное отношение к событиям этой войны. Так, в июле 1812 года в 40 км от Полоцка у деревни Клястицы произошло сражение, которое изменило планы французской армии. Не знавшее до этого поражений войско Наполеона Бонапарта было остановлено. Преследуя противника, русские войска под командованием генерала П. Витгенштейна в первых числах августа попытались отбить Полоцк. Однако силы были не равны.


Так з’яўляюцца мецэнаты

На мінулым тыдні ў фонды НПГКМЗ была перададзена калекцыя прадметаў форменнага адзення навучэнцаў Полацкага кадэцкага вучылішча. Гэта -адзінаццаць прадметаў, сярод якіх можна ўбачыць параднае і паўсядзённае адзенне. Перадаў гэтыя прадметы Камароўскі Сяргей, былы навучэнец названай установы. У маі 2011 года ён ласкава прадаставіў сваю парадную форму для тэатралізаванай экскурсіі ў Краязнаўчым музеі падчас правядзення акцыі “Ноч музеяў”. Святочныя мерапрыемствы ўразілі Сяргея, і ў хуткім часе, пасля заканчэння 7 класа кадэцкага вучылішча, ён вырашыў зрабіць падарунак музею.


Музейно-педагогические занятия для детей 5-9 лет.

К началу учебного года музей организует музейно-педагогические занятия для детей 5-9 лет по утвержденным программам:
- "Здравствуй музей" для детей 5-и лет,
- "Мы пришли в музей" для детей 6-7-и лет,
- "Мой древний город" часть 1 для детей 8-и лет,
- "Мой древний город" часть 2 для детей 9-и лет.
По вопросам организации занятий обращаться по телефону 8(0214)42-45-58


Выставка, посвященная Глазунову Николаю Петровичу.

1-го июня для посетителей Детского музея открыта выставка, посвященная Глазунову Николаю Петровичу, который с 1946 по 1969 годы работал главным архитектором в городе Полоцке. В послевоенные годы на его плечи легла важная задача - восстановить город из руин. На выставке представлены фотографии семьи Н.П. Глазунова, его фронтовые письма, а также фотографии г. Полоцка 50-х - 60-х гг.
Выставка продлится до 1-го октября.


Выстава "Ад гусінага пяра да сучасных тэхналогій", Полацк

У Музеі беларускага кнігадрукавання адкрылася выстава «Ад гусінага пяра да сучасных тэхналогій».

Да пачатку навучальнага года і Дня беларускага пісьменства супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання падрыхтавалі новую выставу, прысвечаную тэхналогіі стварэння кнігі ад самага пачатку яе з'яўлення на славянскіх землях да нашых дзён.


Творчая сустрэча з Генеральным дырэктарам выдавецтва "ЛОГОС" (г.Санкт-Пецярбург) Стамінок В.М. Полацк, 25 жніўня 2011г.

25 жніўня ў Музеі- бібліятэцы Сімяона Полацкага адбылася творчая сустрэча з Генеральным дырэктарам выдавецтва "ЛОГОС" (г.Санкт-Пецярбург)Стамінок Верай Мікалаеўнай.
Такія сустрэчы адбываюцца ў жніўні ўжо на працягу некалькіх год і сталі традыцыйнымі. Вера Мікалаеўна прадставіла новыя выданні і перадала іх у бібліятэку Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.


Выстаўка жывапісу Андрэя Смолака і міжнароднага арт-проекта «Маляваны экватар» адкрылася ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Андрэй Смолак з'яўляецца арганізатарам шматлікіх праектаў. Ён ініцыяваў стварэнне на працягу пяці год сімвалічнага ланцужка з 40 075 карцін - менавіта столькі кіламетраў налічвае зямны экватар. Плануецца, што гэты праект пад назвай "Маляваны экватар" пройдзе ва ўсіх краінах свету, тым самым спрыяе развіццю пазітыўнага мыслення ў людзей і сяброўстве паміж народамі. Сабраныя карціны будуць захоўвацца ў Славакіі ў галерэі Андрэя Смолака. Да праекта ўжо падключыліся 49 беларускіх мастакоў.
На выстаўцы ў Полацкай Мастацкай галерэі Андрэй Смолак прадстаўляе 33 свае творы.


Выстаўка заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Уладзіміравіча Аракчэева і Аксаны Барысаўны Аракчэевай адкрылася ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

12 жніўня 2011 года ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася выстаўка твораў заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Барыса Уладзіміравіча Аракчэева і яго дачкі Аксаны Аракчэевай.
Куратарам выстаўкі з'яўляецца Аксана Аракчэева.


Выстаўка “Сакральнае мастацтва Беларусі з фонда Музея старажытнабеларускай культуры” адкрылася ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

Упершыню ў Полацку аткрылася выстава сакральнага мастацтва Беларусі з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадыміі навук Беларусі.


Музей, знаёмы з дзяцінства?

Толькі на першы погляд экспазіцыя музея не змяняецца. Уважлівы і зацікаўлены наведвальнік абавязкова заўважае змены, якія адбываюцца ў музеі: экспазіцыя дапаўняецца новымі прадметамі, адны экспанаты замяняюцца іншымі, больш цікавымі і паказальнымі, якія часцей за ўсё выбіраюцца з новых паступленняў у фонды.

Зусім нядаўна змены закранулі і стацыянарную экспазіцыю Краязнаўчага музея.

Аб майстэрстве полацкіх рамеснікаў-разьбяроў сведчыць знойдзены вядомым археолагам Р.В. Штыхавым на Верхнім замку фрагмент драўлянага вырабу ХІІІ ст., аздоблены па ўсёй паверхні густым рэльефным арнаментам.


Осколок военной истории

Сколько интересного таит ещё богатая полоцкая земля, вобравшая в себя осколки тысячелетней истории. И не всегда тайны её раскрываются тем, кто ведёт планомерные раскопки. Зачастую самые поразительные находки попадают в руки людей, не связанных ни с археологией, ни с историей вообще. Так, например, совершенно случайно был найден уникальный меч Х в., представленный сегодня в экспозиции Краеведческого музея.


В Музее белорусского книгопечатания открылась фотовыставка «Полотчина глазами оккупантов 1941-1942», приуроченная к 70 летию начала Великой Отечественной войны.

Большинство представленных на выставке фотографий выполнены офицерами и солдатами 19 танковой и 206 пехотной дивизий вермахта. Они уникальны тем, что дают возможность увидеть наш город и Полоцкий район в трагические дни июльских боев и в первые месяцы оккупации.


В Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника открывается 3-я Международная биеннале акварели «Вада+Фарба».

В Художественной галерее Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника открывается, ставшая уже традиционной, 3-я Международная биеннале акварели «Вада+Фарба». Мероприятие организовывают и проводят Белорусский союз художников и Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник.

В 3-й Международной биеннале акварели «Вада+Фарба», приняли участие 77 художников из 11 стран: Литвы, Латвии, Украины, России (Санкт-Петербург), Словакии, Дании, Ирландии, Финляндии, Италии, Норвегии и Беларуси.

Программа:


Падарожжа па праспекце Францыска Скарыны

Вось і скончыўся чарговы навучальны год. На мінулым тыдні прайшлі апошнія музейна-педагагічныя заняткі ў полацкіх музеях. На працягу цэлага года дзеці, якія наведваюць полацкія дзіцячыя садкі № 1, 2, 9, 13, 14, 24, 27, 29, 30, і вучні школ № 2, 9, 10, 16, 18, а таксама гімназіі № 1 г. Полацка наведвалі Краязнаўчы музей, дзе ва ўтульнай музейнай абстаноўцы іх сустракалі навуковыя супрацоўнікі. Для вучняў 3-х класаў у маі заняткі былі арганізаваны па-за межамі музея.


Презентация книги Бориса Костина "Симеон Полоцкий". 28 мая 2011г. Полоцк

28 мая в Музее белорусского книгопечатания прошла творческая встреча с писателем Борисом Костиным и презентация его новой книги "Симеон Полоцкий". Книга вышла в издательстве "ЛИМ" в этом году. Борис Костин рассказал о своей работе над книгой, о своих творческих планах.


Ноч музеяў у Полацку

14 мая 2011 года Полацк ужо ў трэці раз падтрымаў міжнародную акцыю «Ноч музеяў».
Нягледзячы на дажджлівае надвор'е большасць мерапрыемстваў адбылося. Першым сустрэў наведвальнікаў Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я. Прэзентацыя сучасных касцюмаў у этнастылі была прадстаўлена тэатрам моды «Надзвіна». А яскравыя народныя танцы пад дуду і спевы фальклорнага гурта «Варган» сталі прыгожым дапаўненнем да экспазіцыі музея і выстаўкі «Народны касцюм Заходняй Віцебшчыны». Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад кампаніі «Арыфлэйм», якая пазнаёміла наведвальнікаў са сваёй новай прадукцыяй.


Электронный каталог изображений Козьянковского клада арабских куфических дирхамов IX-X в. из музейного собрания НПИКМЗ отмечен дипломом АДИТ

Электронный каталог изображений Козьянковского клада арабских куфических дирхамов IX-X в. из музейного собрания НПИКМЗ отмечен дипломом ежегодного Музейного компьютерного фестиваля АДИТ, как лучший проект в номинации "Каталог".
» Буклет об электронном каталоге.

Ежегодный Музейный компьютерный фестиваль АДИТ является смотром-конкурсом мультимедиа и интернет-проектов в области культурного наследия, демонстрацией новых профессиональных стандартов и образцов деятельности разработчиков медиа контента.


Напярэдадні “Ночы музеяў”

На гэтым тыдні ў Краязнаўчым музеі праходзяць рэпетыцыі мерапрыемстваў, праводзімых у рамках акцыі “Ноч музеяў”, што адбудзецца 14 мая. Аматары ваеннай гісторыі Полацка з розных школ горада актыўна ўключыліся ў гэтую работу. Супрацоўнікі музея і юныя валанцёры прадставяць увазе наведвальнікаў тэатралізаваную экскурсію, дзе можна будзе ўбачыць і паслухаць полацкага кадэта пачатку ХХ ст., жонку салдата часоў Першай сусветнай вайны, удзельніка сучаснага пошукавага атрада.


Дар музею

У рамках Міжнароднага Дня музеяў у Полацку праходзіць акцыя “Упішы сябе ў гісторыю Полацка”. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея ад усіх жадаючых прымаюць у дар прадметы, якія папоўняць музейны збор НПГКМЗ.


Прэс-канферэнцыя

5 мая адбылася прэс-канферэнцыя для мясцовых СМІ. Прадстаўнікі інфармацыйнай прасторы горада і вобласці атрымалі інфармацыю аб мерапрыемствах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў рамках акцыі «Ноч музеяў».


Запрашаем на выстаўку "Народны касцюм Заходняй Віцебшчыны"

Яшчэ амаль стагоддзе таму куфры вясковых прыгажуняў рупліва напаўняліся сапраўднымі скарбамі: бялюткімі фартухамі, вышыванымі кашулямі і бясконцымі сцежкамі рушнікоў. На жаль, скарбы Падзвінскіх майстрыц сталі быццам “зачараванымі”. Традыцыйны строй беларусаў Віцебшчыны нават зараз з’яўляецца мала даследаваным.


Вечарына старадаўняга беларускага танца

Ноч музеяў, правядзенне якой стала добрай традыцыяй у Полацку, прываблівае гледачоў – жыхароў і гасцей горада – бясспрэчным пазітывам і мажлівасцю адкрыць для сябе нешта новае. Далучыцца да атмасферы таямнічага свята вам прапаноўвае і наш Музей.
Беларуская традыцыйная культура –гэта суцэльны, непарыўны звяз музыкі, танца і слова. Жывы тэкст народнага танца кранае душу кожнага, ён здольны пераўтварыць простага гледача ў актыўнага ўдзельніка, каб застацца ў яго сэрцы назаўсёды.


«Ноч музеяў—2011» у Нацыянальным Полацкiм гісторыка-культурным музеi-запаведніку

Мерапрыемствы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў рамках акцыі «Ноч музеяў»

14 мая з 15.00 да 23.00


15.00 — Прэзентацыя калекцыі сучаснага касцюма па матывах традыцыйнага адзення. Тэатр моды «Надзвіна».
Музей традыцыйнага ткацтва Паазер’я

15.00 — Маладзёжная акцыя да 70-годдзя з пачатку Вялікай Айчыннай вайны «Пакуль жыву — помню».
Урочышча «Пяскі»

15.00 — «Музычныя замалёўкі». Канцэрт навучэнцаў Полацкай школы мастацтваў.
Мастацкая галерэя

16.00 — Вечарына старадаўняга беларускага танца






®
Система Orphus