Падарожжа ў эпоху Усяслава Чарадзея

На перадапошнім тыдні лістапада Краязнаўчы музей наведалі вучні полацкіх школ, каб на чарговых музейна-педагагічных занятках пазнаёміцца з адным з самых вядомых сыноў Полацкай зямлі – князем Усяславам Брачыславічам.

Школьнікі даведаліся, чаму за полацкім князем Усяславам замацавалася мянушка "Чарадзей", якое значэнне для нашага горада мела будаўніцтва Сафійскага сабора, якую спадчыну пакінуў князь-вяшчун сваім нашчадкам. З дапамогай відэароліка чацверакласнікі змаглі на кароткі час “перанесціся” ў Полацк часоў Усяслава і ажыццявіць “шпацыр” па вуліцах старажытнага горада. Навучэнцы не толькі ўважліва слухалі і адказвалі на пытанні супрацоўнікаў музея, але і прынялі актыўны ўдзел у "полацкім вечы". А таксама змаглі расшыфраваць надпіс на старажытным пярсцёнку і выявілі сябе як сапраўдныя археолагі падчас пошуку рэчаў, якімі карысталіся жыхары Полацка ў ХІ ст.

Атмасферу вандравання ў мінулае дапамог стварыць інтэр'ер выставы "Праз час і прастору", на якой і праходзілі заняткі.

794