Новая паслуга

Краязнаўчы музей г. Полацка прапаноўвае новую паслугу. Спецыяльна для дарослых навуковымі супрацоўнікамі музея распрацаваны цыкл заняткаў, аб'яднаных у праграму "Малавядомыя старонкі полацкай гісторыі", дзе кожны жадаючы адкрые для сябе нешта новае і цікавае. Першыя заняткі ўжо наведалі палачане, якія цікавяцца гісторыяй роднага горада. Супрацоўнік музея пазнаёміў іх з жыццём сялян Полацкага павета пачатку ХХ стст., народнай культурай і філасофіяй. На другой сустрэчы наведвальнікі даведаліся пра полацкіх майстроў-рамеснікаў, якія ўслаўлялі свой горад ва ўсе часы.

Заняткі праводзіліся ў розных залах музея, дзе слухачы змаглі бліжэй пазнаёміцца не толькі з экспанатамі, выстаўленымі ў вітрынах, але і з прадметамі з калекцый, якія захоўваюцца ў фондах музея-запаведніка.

Мы запрашаем усіх жадаючых правесці час з карысцю і задавальненнем. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8(0214)42-27-15.

1974