Музейныя чытанні "Гістарычная навука і музейныя экспазіцыі" ў Мінску

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прынялі ўдзел у музейных чытаннях "Гістарычная навука і музейныя экспазіцыі", якія прайшлі 30 лістапада 2009 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Пасля прывітальнага слова арганізатараў удзельнікам канферэнцыі быў прадэманставаны сайт НГМ РБ, у стварэнні якога напасрэдны ўдзел прымалі супрацоўнікі НПГКМЗ, за што атрымалі падзяку ад мінчан. Аб планах і ідэях па арганізацыі новага музея ў Полацку расказала намеснік дырэктара НПГКМЗ па навуковай рабоце Тамара Аляксандраўна Джумантаева. З калекцыяй перыядычных выданняў, асаблівасцямі яе камплектавання ўдзельнікаў канферэнцыі пазнаёміла загадчыца Краязнаўчага музея, філіяла НПГКМЗ, Ірына Пятроўна Воднева. На чытаннях абмяркоўваліся праблемы сучасных музеяў нашай краіны, распрацоўкі і напісання навуковых канцэпцый, стварэння музейных экспазіцый. Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні, за што хочацца выказаць падзяку арганізатарам чытанняў.

369