Гісторыка-культурны клуб «Княжыч» адсвяткаваў свае 14-я ўгодкі. Полацк

Свой сёлетні дзень народзінаў гісторыка-культурны клуб і адначасова гурт архаічных спеваў вырашыў адзначыць у сценах Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

Месца было выбрана невыпадкова. Княжычане апошні год актыўна займаліся новым для сябе напрамкам: беларускімі традыцыйнымі рамёствамі (вышыўка, ткацтва паясоў, крой кашуль). Вынікі працы сяброў клуба госці маглі пабачыць на свяце.

Чалавек углядаецца ў начное неба...
Яно цёмнае, зацягнутае бясконцымі хмарамі. І, раптам, прарэзаўшы цемру сваім залатым святлом, з'яўляецца на небе тонкі серп маладога месяца. «Маладзік, маладзічок, княжыч, - вітае яго чалавек». Неба дало знак. Прыйшоў час руплівае працы, час здзяйснення надзей і мараў. Расце месяц і разам з ім расце наша годнасць, воля, вера і моц. Княжыч – сімвал добрага пачатку і мы мусім пачаць....

На свяце ў Музее гучалі страдаўняя музыка і песні, госці разгадвалі народныя загадкі. Апошні год сябрамі клуба сталі выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага універсітэта Штэфані Ланге з Нямеччыны і Тома Філіп Клаўс з Бельгіі. Яны падрыхтавалі музычны падарунак для гаспадароў і гасцей свята.

Дзякуй Музею традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я, а таксама ўсім гасцям, якія завіталі на свята!

2058