Каталог калекцыі прасаў

Укладальнік: Ходзікава Алена Васільеўна, ст. навуковы супрацоўнік аддзела фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка

Калекцыя прыстасаванняў для разгладжвання бялізны і прасаў склалася на працягу 1981–2013 гг. у выніку збіральніцкай дзейнасці музея-запаведніка: этнаграфічных экспедыцый, камплектвання ад прыватных асоб, перадачы прадметаў, якія былі канфіскаваны мытняй. У музейным зборы запаведніка этнаграфічныя прылады для разгладжвання бялізны прадстаўлены вырабамі розных відаў: з прамой і акруглай спінкай, з суцэльнай і здымнай ручкамі, з прамымі і акруглымі зубцамі. У асноўным збор складаецца з прадметаў Полацкага рэгіёна. Гэта прылады, якія вырабляліся саматужным спосабам, утылітарныя, простыя па форме, асаблівага дэкору не маюць.

Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік, 2013


 

Каталог калекцыі прасаў з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведнікаЧитать в Google Каталог калекцыі прасаў з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведнікаЧитать в Яндекс