Вечарына «Доктар лён»


Вечарына «Доктар Лён»

18 мая ў 19.00 Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае на вечарыну «Доктар Лён».

Вы даведаецеся, што лён – гэта чароўная расліна, са сцяблін якой атрымліваюць прадзільнае валакно, а з насення – алей. Лён валодае многімі карыснымі і лекавымі ўласцівасцямі для арганізма, дзякуючы чаму вельмі шырока ўжываецца ў народнай медыцыне. Ільняное насенне выкарыстоўваюць ужо больш за дзевяць тысячагоддзяў, а льняныя вырабы ў старажытныя часы шанаваліся вышэй за золата! Менавіта лён мае самую магутную энергетыку з усіх матэрыялаў. Ён абуджае ў чалавеку пачуццё спакойнай засяроджанасці, глыбакадумнасць і размеранасць, таму лён асабліва актуальны ў наш час.

Наведаўшы вечарыну «Доктар Лён», вы бліжэй пазнаёміцеся з унікальнымі традыцыямі самабытнай Полаччыны. Але гэта яшчэ не ўсё! Госці змогуць прадэгуставаць мёд і паспрабаваць гарбату з зёлак. Прыходзьце! Не пашкадуеце!

УВАХОД: 1,5 руб.

Даведкі па тэл. 46 30 41

285