Праграма «Ноч музеяў — 2019» у Полацку


ПРАГРАМА

Міжнароднага дня музеяў і
Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў – 2019»
У Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку
18 мая (субота) 10:00 – 23:00
Музеі працуюць з 10:00 да 23:00


Сафійскі сабор

10.00–17.00;
18.00–22.00
Выстава «Музейная скарбонка. Упрыгажэнні жыхароў Полацка і Полацкай зямлі Х–ХІІІ стагоддзяў»
18.00–22.00
Толькі ў Ноч музеяў экспануюцца ўпрыгажэнні з золата і срэбра
22.00
«Бясконцы танец клавіш». Канцэрт у выкананні Ксеніі Пагарэлай (арган) і Вікторыі Бабенка (скрыпка).
Кошт білета: 6 руб.

Музей беларускага кнігадрукавання

10.00–17.00;
18.00–23.00
Выстава «Апякун беларускага адраджэння: Браніслаў Эпімах-Шыпіла» (да 160-годдзя з дня нараджэння)
15.00
«12 подзвігаў Пятра Васючэнкі» (творчая сустрэча на малой радзіме)

Мастацкая галерэя

18.00
Адкрыццё выставы «3D тэхналогіі пачатку ХХ стагоддзя. Бенефіс аднаго музейнага прадмета»
«Полацк на старых паштоўках»:
17.00
- стрыт-арт ля сцен Мастацкай галерэі;
18.00–21.00
- працуе Гравёрная майстэрня пад адкрытым небам
10.00–17.00;
18.00–23.00
Працуюць выставы:
- «Радзімаю зачараваны» (жывапіс К. Качана, г. Мінск)
- «Сугучча» (графіка С. Прывады, г. Полацк)
- «Вялікія графікі Беларусі» (выстава з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка)

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я

16.00
Адкрыццё выставы-продажу Наталлі Парахневіч «Мой тэкстыль»
19.00
Вечарына «Доктар Лён» з мядовым пачастункам

Дзіцячы музей

10.00–17.00;
18.00–23.00
Выстава «Скоро сказка связывается...» (калекцыя вязаных цацак Т. П. Красікавай)
10.00–17.00;
18.00–23.00
Фотавыстава «Дзеці ў музеі»
12.00, 15.00, 18.00
Квэст-гульня «У музей за казкай!»

Краязнаўчы музей

10.00–17.00;
18.00–23.00
Выстава «Народжаныя перамагаць», прысвечаная развіццю фізічнай культуры ў Полацку
18.00–21.00
Працуе інтэрактыўная пляцоўка «Загадкі шахматнай дошкі»

Домік Пятра І

18.00–23.00
«Не „свои“ и не „чужие“»: выстава сакральных камянёў, карцінкі з жыцця яўрэяў у Полацку

Прыродна-экалагічны музей

13.00
Адкрыццё выставы лапікавага шыцця «Тры колеры жыцця»
14.00
Майстар-клас па лапікаваму шыццю

Музей баявой славы

16.00
Прэзентацыя часовай экспазіцыі «Полацк 1944» (прысвячаецца 75-годдзю вызвалення г. Полацка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў)
17.00
Тэматычная экскурсія «Партызанскі рух на тэрыторыі Полаччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны»
18.00
Дэманстрацыя відэафільмаў і відэаматэрыялаў аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны ў Полацку

Гасцей музейнай ночы будуць чакаць таксама музейнае кафэ і сувенірная лаўка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

з 10.00 да 17.00 уваход у музеі – бясплатны
(на камерцыйныя выставы – платны)
(абслугоўванне экскурсійных груп — платна)
з 18.00 да 23.00 уваход у музеі:
дзецям — бясплатна, дарослым – па льготнаму квітку

У праграме магчымы змяненні і прыемныя сюрпрызы