Кнігі для дзяцей 1930-60-х гг. папоўнілі фонд НПГКМЗ

Фонды НПГКМЗ папоўніліся "Калекцыяй дзіцячых выданняў 30-х - 60-х гг. ХХст.". У калекцыю, якая налічвае 51 адзінку, увайшлі кнігі і брашуры, перададзеныя Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Большасць выданняў на беларускай мове. Сярод іх: "Дзед Архіп і Лёнька" (1946г.) і "Як я вучыўся" (1954г.) М. Горкага, "Выбраныя байкі" (1947г.) І. Крылова, "Апавяданні" (1947г.) А.П. Чэхава. А таксама: "Выбраныя байкі" (1935г.) К. Крапівы, "Слёзы Тубі" (1938г.) Я. Маўра, "Міколка-паравоз" (1947г.) М. Лынькова, "Дзед і жораў" (1946г.) В. Вольскага, "Беларускія народныя казкі" (1946г.) і інш.

2265