Выстава «Служэнне роднаму слову» (пісьменнікі-юбіляры 2019 г.)


Выстава прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. Свята было заснавана рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 г. і святкуецца з 2000 г. У Музеі беларускага кнігадрукавання выстава «Служэнне роднаму слову» ладзіцца штогод і стала ўжо традыцыйнай.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены выданні беларускіх пісьменнікаў і мовазнаўцаў, юбілеі якіх адзначаюцца ў 2019 г.: А. Гурыновіча, Ядвігіна Ш., М. Клімковіча, М. Лынькова, П. Труса, А. Куляшова, Е. Лось, В. Быкава, А. Якімовіча, Дз. Бугаёва, А. Ліса, А. Жураўскага і іншых. Асобным разделам у гэтым годзе будуць выдзелены кнігі для дзяцей.

386