Imhleben_1. ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK. Літаратурнае шоу “Libido”

Запрашаем 9 лютага а 16.00 гадзіне на літаратурнае шоу.
1. ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK. Літаратурнае шоу “Libido”.
Павал Вайніцкі (мікраскульптура)
Яўген Рагозін (саўнд-дызайн)
Ільля Сін (экзыстэнцыйная кляўнада)
Тацьцяна Ткачова (фота)
Прэзэнтацыя кнігі Ільлі Сіна “Libido”.
2. ГАЛІНА СІЎЧАНКА. Прэзэнтацыя кнігі “Зоў звычаю”
3. ЯЎГЕН РАГОЗІН. Інтэрактыўнае minimal techno з выкарыстаньнем падручных матэрыялаў.

Што такое імглебен? Пакуль гэтага ніхто не ведае.
Звыклыя словы даўно абраслі імхом канатацый. І таму паэты (як, у дадзеным выпадку, Галіна Сіўчанка ) ствараюць новыя лексічныя адзінкі, выкарыстоўваючы досвед папярэднікаў як будаўнічы матэрыял. Нованароджаныя словы яшчэ не набрынялі сэнсам.
У гэты вечар мы пастараемся рабіць нешта падобнае, але з выкарыстаннем больш шырокага спектру выяўленчых сродкаў – выяваў, гуку, трымцення і крыку. А таксама спарадычнага іх спалучэння.
І гэта будзе рух у імглу, дзе кожны знойдзе парасткі новых сэнсаў альбо ўзрадуецца праз іх адсутнасць.

588