"Ехала Каляда з Полацку..."

12 студзеня а 14 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і фальклорны гурт "ВАРГАН" шчыра запрашаюць на сустрэчу са святам!

Каляды ў музеі сталі ўжо сапраўднай шматгадовай традыцыяй! Кожны год мы запрашаем Вас, дарагія сябры, прыняць удзел у нашым свяце "Ехала Каляда з Полацку...".

Незабыўную атмасферу свята створыць гурт калядоўшчыкаў і паказ батлеечнага спектакля "Цар Ірад"!
Уваход: 4р.

Сябры! Не забывайце пра пачастунак для Казы, каб год у вас быў добрым і ўдалым.

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

595