Сустрэча з археолагам А.А. Салаўёвым


2 кастрычніка 2018 г. у рамках мерапрыемстваў, якія праходзяць на пляцоўцы выставы “Праз час і прастору: да 90-годдзя пачатку археалагічных даследаванняў Полацка”, адбылася сустрэча студэнтаў ПДУ з вядучым навуковым супрацоўнікам НПГКМЗ Аляксандрам Салаўёвым. Студэнтам гуманітарнага факультэта полацкі археолаг распавядаў пра самыя яскравыя моманты, звязаныя з раскопкамі на тэрыторыі Полацка. Моладзь цікавілася калі А. А. Салаўёў распачаў археалагічнае вывучэнне карпусоў знакамітага полацкага езуіцкага калегіума і чаму падчас археалагічных наглядаў каля Доміка Пятра І быў знодзены ў вялікай колькасці керамічны посуд. Напрыканцы сустрэчы студэнтам было прапанавана тэарэтычныя веды па археалогіі замацаваць на практыцы, прыняўшы ўдзел у раскопках на тэрыторыі сучаснага ПДУ пад кіраўніцтвам А. А. Салаўёва.



Краязнаўчы музей, 2018 г.
Краязнаўчы музей, 2018 г.
Краязнаўчы музей, 2018 г.







®
Система Orphus