“Бабынічы і ваколіцы (Гісторыя простых рэчаў)”


«Бабынічы і ваколіцы (Гісторыя простых рэчаў)». Музей традиционного ручного ткачества Поозерья. г. Полоцк, 2018 г.

Час не стаіць на месцы, наша жыццё змяняецца, змяняюцца тэхналогіі, мова, мода, роўна гэтак жа змяняецца і побыт беларускай вёскі.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае вас на выстаўку “Бабынічы і ваколіцы (Гісторыя простых рэчаў)”, на якой вы зможаце пазнаёміцца з прадметамі традыцыйнага побыту беларусаў, якія пражывалі ў ваколіцах вёскі Бабынічы, што месціцца ў Полацкім раёне. Гэтыя рэчы, сабраныя вучнямі і настаўнікамі Бабыніцкай сярэдняй школы, доўгі час знаходзіліся ў школьным музеі.

Спяшайцеся прыйсці і ўбачыць прадметы – сведкі сыходзячай эпохі! Узгадайце сваё дзяцінства ў вёсцы ў бабулі!

Выстаўка працуе з 18 мая да 26 жніўня
з 10:00 да 18:00, выхадны: панядзелак

Наш адрас: г. Полацк, вул. Войкава, 1.
Даведкі: 42-30-41

442