Выстава "Каго любіш? - Люблю Беларусь!" (да 50-годдзя выхаду асобнай кнігай рамана У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім")

18.05.2018 10:00
26.08.2018 18:00

Выстава прысвечана юбілею самага значнага твора беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 1968 г. упершыню выйшаў у выглядзе кніжнага выдання раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Цікава, што дадзены юбілей супадае яшчэ з дзвюма датамі: у гэтым годзе спаўняецца 155 гадоў пачатку паўстання 1863–1964 гадоў на Беларусі і 180 гадоў з дня нараджэння яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага.

На выставе, якая пачынае працу з 18 мая, можна будзе пабачыць не толькі самыя разнастайныя друкаваныя выданні, але і некаторыя асабістыя рэчы, што належалі пісьменніку. У экспазіцыі будуць прадстаўлены прадметы з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.





®
Система Orphus