Па выніках навукова-даследчай работы за 2017 г.

21-22 лютага ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылася справаздачная навукова-практычная канферэнцыя па выніках навукова-даследчай работы за 2017 год.

Навуковыя супрацоўнікі Музея беларускага кнігадрукавання прадставілі даклады на наступныя тэмы:
- "Нямецкія выданні XVII-XVIII стст. на лацінскай мове ў фондах НПГКМЗ"
- "Выданні беларускага замежжа ў фондах НПГКМЗ. Каталог"
- "Асноўныя падыходы да вывучэння жыцця і дзейнасці Францыска Скарыны ў 2-й п. 1940-х - 1950-я гг."

554