Спеўная вечарына “Вобразы жывёл і птушак у беларускіх народных песнях”


17 лютага а 15 гадзіне Музей ткацтва запрашае вас на спеўную вечарыну “Вобразы жывёл і птушак у беларускіх народных песнях” у рамках выставы “Жывёльны свет у традыцыйнай культуры беларусаў”. Жывёльны свет у народнай культуры адлюстраваны не толькі ў дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, але таксама багата прадстаўлены ў песенным фальклоры. Падчас мерапрыемства мы развучым традыцыйныя песні, у якіх узгадваюца жывёлы, а падарожжа па выставе раскрые нам міфалагічныя ўяўленні нашых продкаў пра дзівосны жывёльны свет!

УВАХОД: поўны – 3 руб.

ільготны – 1.5 руб.

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежавана.

352