«Дзе каша ды аладка, там будзе і грамадка!»

На працягу мінулага тыдня полацкія трэцякласнікі наведвалі музейна-педагагічныя заняткі «Запрашаем у госці!», якія праходзілі ў этнаграфічнай зале Краязнаўчага музея. Ветлівая «гаспадыня сялянскай хаты» расказала пра асноўныя беларускія стравы і пра тое, як іх гатавалі, пра звязаныя з гэтым звычаі і традыцыі нашых продкаў. Дзеці частаваліся цёплым хлебам і з захапленнем слухалі аповяд супрацоўніка музея, называлі прымаўкі і прыказкі пра беларускую ежу, а з відэафільма даведаліся, як сучасныя хлебапёкі пякуць хлеб па старажытнаму рэцэпту.

604