Выстава "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта"

12.10.2017 16:00

12 кастрычніка 2017 года а 16-й гадзіне ў канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Ніжне-Пакроўская, 22) адбудзецца адкрыццё выставы "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта".

Акадэмічная бібліятэка Латвійскага ўніверсітэта захоўвае цікавыя гісторыі лёсаў старых рукапісаў і кніг. Адна з найяскравейшых старонак гэтай хронікі належыць калекцыі педагога і гісторыка Ёгана Крыстафа Броцэ.

Нарадзіўся ён ў Гёрліцы, засвоіў тэхнічнае маляванне, у Лейпцыгскім і Вітэнбергскім універсітэтах вывучаў тэалогію і філасофію. Пасля вучобы ён вярнуўся ў Рыгу і ў хуткім часе стаў выкладчыкам у Рыжскім імператарскім ліцэі, дзе адпрацаваў 46 гадоў.

Ё.К. Броцэ збіраў гістарычныя матэрыялы, маляваў і дакументаваў сведчанні сваёй эпохі, якія падаваліся яму важнымі; фіксаваў усё з фатаграфічнай дакладнасцю і заўсёды суправаджаў малюнкі тэкставымі тлумачэннямі.

Самай значнай працай Ё.К. Броцэ з'яўляецца "Sammlung verschiedener Liefländischer Monumente…" - 10 тамоў у скураных пераплётах. Тут з вялікай дакладнасцю намаляваны віды балтыйскіх маёнткаў, замкаў, населеных пунктаў; грамадскія пабудовы, прыватныя збудаванні, цэрквы, масты; выявы гараджан і вясковых жыхароў, іх адзення, хатняга начыння і г.д.; выявы помнікаў, гербаў, пячатак, манет.

На выставе можна будзе пабачыць копіі выбраных малюнкаў Ёгана Крыстафа Броцэ.

Шчыра запрашаем!


Выстава "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта".  Музей белорусского книгопечатания. Полоцк, 2017 г.
Выстава "Калекцыя малюнкаў і апісанняў Ліфляндыі Ёгана Крыстафа Броцэ (1742-1823) у Акадэмічнай бібліятэцы Латвійскага ўніверсітэта".  Музей белорусского книгопечатания. Полоцк, 2017 г.






®
Система Orphus