Запрашаем на майстар-клас “Ткацтва з раслін”


Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае ў суботу 9 верасня а 15 гадзіне на майстар-клас “Ткацтва з раслін”. Падчас майстар-класа вы зможаце навучыцца ткаць міні-габелен з выкарыстаннем разнастайных раслін, які абавязкова стане асаблівым упрыгажэннем вашага інтэр’еру альбо добрым падарункам для вашых родных.

P.S. Матэрыялы для ткацтва прадастаўляюцца музеем, але вітаецца наяўнасць асабістых пацерак, гузікаў і іншых аздабленняў.

Кошт – 2 руб.
Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек.



 Ткацтва з раслін







®
Система Orphus