Пленэр графікі «Пад знакам Скарыны. Полацк у гравюрах сучасных мастакоў»


Напярэдадні свята 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў Полацку пачынае працу пленэр графікі «Пад знакам Скарыны. Полацк у гравюрах сучасных мастакоў», які будзе праходзіць з 24 жніўня па 2 верасня.

У гэтым годзе пленэр невыпадкова прысвечаны менавіта друкаванай графіцы, бо гісторыя беларускай гравюры бярэ пачатак з часоў кнігавыдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны, юбілей якой адзначаецца ў гэтым годзе. Гравюры ў выдадзеных знакамітым першадрукаром кнігах і сёння выклікаюць захапленне ў майстроў графікі.

У пленэры прымуць удзел майстры друкаванай графікі з Беларусі і Літвы. У ходзе пленэру, на працягу 10 дзён мастакоў чакае насычаная праграма: ім трэба будзе наведаць значныя месцы Полацка і ў выніку плённай працы ў спецыяльна абсталяванай майстэрні прадставіць увазе гледачоў графічныя работы, выкананыя ў тэхніцы літаграфіі, афорта і лінагравюры з відамі Полацка.

Як прайшоў пленэр можна даведацца тут.

278