Прэзентацыя факсімільнага выдання "Евангелля Латыша"

11.08.2017 16:00

Презентация факсимильного издания «Евангелия Лотыша». Музей белорусского книгопечатания, Полоцк, 2017


11 жніўня 2017 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбудзецца прэзентацыя факсімільнага выдання ўнікальнай рукапіснай кнігі, вядомай як «Евангелле Латыша» або «Ерсікскае Евангелле».
Старажытная Ерсіка (Герцыке) – багаты гандлёвы горад на Даўгаве, сталіца вялікага княства, вядомая таксама як важнейшы на тэрыторыі Латвіі цэнтр хрысціянства.
Кнігу перапісаў сын святара Георгій (Юргіс), які закончыў сваю працу 23 сакавіка 1270 г. Гэта богаслужбовае Евангелле на царкоўна-славянскай мове, якое цалкам захавалася (мае 167 аркушаў). У ХІХ ст. кнігу набыў вядомы калекцыянер граф Мікалай Румянцаў. Зараз яна захоўваецца ў Маскве, у Расійскай Дзяржаўнай бібліятэцы.
Выданне Евангелля было здзейснена Латвійскай Праваслаўнай Царквой па блаславенні Мітрапаліта Рыжскага і ўсяе Латвіі Аляксандра, які прыме ўдзел у прэзентацыі.








®
Система Orphus