Запрашаем на сустрэчу з чыгуначнікамі Полацка


Штогод у першую нядзелю жніўня сваё прафесійнае свята адзначаюць беларускія чыгуначнікі. У Полацку гісторыя працаўнікоў стальных магістраляў пачалася з 1866 г., калі праз горад праклалі лінію, якая ў хуткім часе злучыла буйныя прамысловыя гарады Рыгу, Віцебск, Смаленск, Арол. Болей чым за 150 гадоў з полацкай чыгункай свой лёс звязалі тысячы палачан і тых людзей, хто прыехаў жыць і працаваць ў наш горад.
Напярэдадні свята ў Краязнаўчым музеі Полацка адбудзецца сустрэча з ганаровымі чыгуначнікамі Полацка, сярод якіх будуць Іван Папіна і Аляксандр Архангельскі.

Запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу 2 жніўня ў 12-30 па адрасе: Ніжне-Пакроўская, 11.



Начальнік вагоннага дэпо А.П. Глебаў у рабочым кабінеце. 1950-я гг.
Ганаровы грамадзянін горада Полацка А.П. Глебаў з сынамі Аляксандрам і Валянцінам







®
Система Orphus